Гаспадар гадзюк

Автор: | Декабрь 1, 2017
Мифология Беларуси Гаспадар гадзюк

Гаспадар гадзюк.

Гадзюкі таксама маюць свайго Гаспадара. Яго можна пазнаць па залатых рожках, што ў яго на галаве. От калі збіць тыя залатыя рожкі ды насіць іх пры сабе, то можна ісці куды хочаш, бо не ўтрымаюць цябе ніякія замкі і запоры.Спрытныя злодзеі маюць такія рожкі, таму іх ніхто не можа злавіць.

Вось як дастаюць рожкі Гаспадара гадзюк.

Восенню гадзюкі збіраюцца ў адно месца, каб паўзці на зіму ў падземны Вырай. Паперадзе ключа паўзе Гаспадар. Трэба ў той час на золку пайсці ў лес, дзе каля палянкі ёсць шмат лому, ды і цікаваць. Як толькі ўзыдзе сонейка ды добра прыгрэе, усялякія гадзюкі пачнуць вылазіць з лому ды з нор і паўзці на сонейка грэцца. Перш гадзюкі поўзаюць туды-сюды ўмітуські. А потым, як пакажацца сам Гаспадар, дык яны пачнуць яго абвіваць, як пчолы сваю матку. От тады трэба па тым клубку ўдарыць папліскаю — толькі адзін раз, не больш. Тады Гаспадар гадзюк і скіне свае рожкі. Бяры хутчэй іх і ўцякай не аглядаючыся, а то гады загрызуць.

 

Иллюстратор:  Валерий Слаук 

Источникhttp://mifijslavyan.ru 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *