Азярніцы

Автор: | Ноябрь 28, 2017
Мифология Беларуси Азярніцы

Азярніцы.

Недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага р-на, у лесе, ёсць возера, якое называецца Чорным. Чорнае возера вельмі глыбокае. Дно яго топкае, ілістае, таму вада здаецца чорнаю, хаця яна і даволі чыстая.

Паводле слоў старажылаў вёскі, у возеры гэтым жылі і, мабыць, жывуць яшчэ і цяпер істоты, падобныя да маладых жанчын, — азярніцы.

У азярніц доўгія зеленаватыя валасы, цёмная скура, ступні ў выглядзе плаўнікоў. I хоць знешне істоты нагадваюць людзей, замест крыві ў іх нібыта вада, і на дотык яны вельмі халодныя. Размаўляюць азярніцы на незразумелай, як бы птушынай мове. Сукні носяць сплеценыя з багавіння.

Па начах, калі свеціць месяц, азярніцы выходзяць на бераг і спяваюць салоўкамі. Бывае, спяваюць яны і глыбока пад вадою. Тады іхнія спевы нагадваюць жабінае крактанне.

Калі раптам які чалавек убачыць азярніц, ён не павінен сябе выдаць, бо азярніцы зацягнуць яго да сябе, у самую багну, і ўжо не адпусцяць. Гэта ж чакае і таго, хто асмеліцца выкупацца ў гэтым возеры.

Запісана: А. У. Лукша у Мядзельскім раёне, Мінскай вобласці.

Азярніцы. Иллюстратор: Евгений Кот.

 

Озерницы.

Недалеко от деревни Брусы Мядельского района, в лесу, есть озеро, которое называется Черным. Черное озеро очень глубокое. Дно его топкое, илистое, поэтому вода кажется черной, хотя она и довольно чистая.

По словам старожилов села, в озере этом жили и, видимо, живут еще и теперь существа, похожие на молодых женщин, — озерницы. У озерниц длинные зеленоватые волосы, темная кожа, ступни в виде плавников. И хотя внешне существа напоминают людей, вместо крови у них как бы вода, и прикосновения их холодные. Разговаривают озерницы на непонятном, как на птичьем языке. Платья носят сплетенные из водорослей. По ночам, при луне, озерницы выходят на берег и поют соловьями. Бывает, поют они и глубоко под водой. Тогда их пение напоминает лягушачье кваканье.

Если вдруг человек увидет озерниц, он не должен себя выдать, потому что озерницы затянут его к себе, в самую пучину, и уже не отпустят. Это же ждет и того, кто посмеет искупаться в этом озере.

Записано: А. У. Лукша в Мядельском районе, Минской области. 

Иллюстратор:  Валерий Слаук (Азярніцы)

Источник:  www.bestiary.us

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *