Архив рубрики: Мифология Беларуси

Белорусская мифология и фольклор

Жэўжык (Жевжик)

Жэўжык, Жевжык — добры заступнік рэк і азёр або вадзяное боства. I схіляе трава Над ім пасмы-брыжы, А ён, жэўжык-пястун, Гучным смехам дрыжыць. Якуб Колас – “Ручэй”, 1909 год. Жэўжыка ўяўлялі як худога дзядка невялікага росту, з доўгай чырвонай барадой, доўгай шыяй, маленькай галавой, з доўгімі, але маленькімі рукамі, доўгімі пальцамі і тонкімі нагамі. Пры гэтым, Жэўжык… Читать далее »

Жыцень (Жытні дзед)

Жыцень — беларускі міфалагічны персанаж, які жыве ў палях і спрыяе росту і выспяванню збажыны. Жыцень – бог восені. Беларусы ўяўляюць Жыценя крыху грозным, нібыта вечна некім незадаволеным… Жыцень нізкага росту, худы, нават кашчавы, даволі сталага веку, з трыма вачыма (трэцяе на патыліцы). Ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся, з ускудлачанымі валасамі. Расхаджвае ён па палях і… Читать далее »

Жытняя Баба (Маці жыта)

Жытняя Баба – бажаство беларускай міфалогіі, маці жыта. Жаночая паралель «гаспадара» поля – Жытня. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. У некаторых мясцінах «бабаю» называлі апошні сноп зжатага жыта, які апраналі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі «спарышовыя»… Читать далее »

Ліхая часіна

Ліхая часіна. Ёсць людзі, якія самі асаблівых чараў не ведаюць, не знаюцца з Духамі, але ў іх ці цяжкая рука, ці ліхія вочы, ці, можа, трапляецца такая часіна, а толькі што б яны ні зрабілі, на што б ні зірнулі, — зробіцца ліха. Апоўдні трэба асцерагацца лаянкі, сварак, асабліва кляцьбы. Апоўдні збываецца кляцьба маці. Ці… Читать далее »

Паветрыкі

Паветрыкі – злыя духі, якія лятаюць над балотам цэлымі роямі і здзекуюцца з людзей. Большасць часу паветрыкі лятаюць над багнаю і цешацца сваімі чортавымі гульнямі. Час ад часу вецер падхоплівае рой гэтых духаў і заносіць далёка ад балота, дзе ім можа выпадкова трапіцца жывы чалавек. Раззлаваныя перапыненай забавай, паветрыкі кідаюцца на чалавека і пычанаюць яе… Читать далее »

Гаспадар гадзюк

Гаспадар гадзюк. Гадзюкі таксама маюць свайго Гаспадара. Яго можна пазнаць па залатых рожках, што ў яго на галаве. От калі збіць тыя залатыя рожкі ды насіць іх пры сабе, то можна ісці куды хочаш, бо не ўтрымаюць цябе ніякія замкі і запоры.Спрытныя злодзеі маюць такія рожкі, таму іх ніхто не можа злавіць. Вось як дастаюць… Читать далее »

Вужалка (Казка)

Вужалка (Казка). “Жыла ў вёсцы адна сям’я, бацькi ўжо даўно не было — кажуць на вайну як пайшоў, так i не вярнуўся. Мабыць забiлi, а можа, як пляткаркi* шапталiся — й кiнуй жонку з дзьвумя дзецьмi. Жылi яны ўтрох бедна. А тут па зiмку, калi марозы лютавалi — мацi хвароба зкруцiла, а да сакавiку* яе… Читать далее »

Вужалкі

Вужалкі — у беларускай міфалогіі дачкі Вужынага Караля (Гаспадара вужоў). Маладыя прыгожыя дзяўчаты з доўгiмi распушчанымi валасамi, са змяінымі хвастамі замест ног. Вакол іх заўсёды збіралася безліч вартаўнікоў-змей, таму ніхто з людзей не мог да іх наблізіцца. Яны вельмi любяць сядзець на старых дрэвах i часаць залатымi грабёнкамi свае цудоўныя валасы. У вужалак шмат залатых… Читать далее »

Азярніцы

Азярніцы. Недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага р-на, у лесе, ёсць возера, якое называецца Чорным. Чорнае возера вельмі глыбокае. Дно яго топкае, ілістае, таму вада здаецца чорнаю, хаця яна і даволі чыстая. Паводле слоў старажылаў вёскі, у возеры гэтым жылі і, мабыць, жывуць яшчэ і цяпер істоты, падобныя да маладых жанчын, — азярніцы. У азярніц доўгія… Читать далее »

Гаёўкі (Унучкі Гаёвага Дзеда)

Гаёўкі – у беларускай міфалогіі прыгожыя лясныя чарціхі, унучкі гаёвага дзеда. Сяляне апісвалі іх як маладых дзяўчат, толькі значна прыгажэйшых, чым смяротныя жанчыны. Але на зіму гаёўкі зарасталі поўсцю, голымі заставаліся толькі твар і шыя. Вясною поўсць спадае, і гаёўкі робяцца як звычайныя дзяўчыны, толькі без вобраткі. Іх любіць усё жывое: па дапамогу да іх… Читать далее »