Вёска Варанілаўцы

Автор: | Ноябрь 18, 2017

Вёска Варанілаўцы.

Вёска Варанілаўцы афіцыйна называецца Варанілавічы. Але ніхто ў той мясцовасці не называе яе інакш як Варанілаўцы…

Па расказах старажылаў, якім раней расказвалі старыя, калісьці ў гэтых месцах быў дрымучы лес, што зліваўся з Белавежскай пушчай. Спачатку лес адступаў перад невялікімі палянкамі, а пазней яны злучыліся ў шырокія палі і лугі. Але лес канчаткова не здаўся, ён глыбока пусціў сваё карэнне ў тарфянікі, яры, берагі рэчак і сыпучыя пяскі… Многія вёскі яшчэ і цяпер размешчаны на ўзлеску ці на палянах вакол яго…

У тутэйшых лясах калісьці хаваўся з атрадам атаман Ніл. Выступаў ён ці супраць польскіх захопнікаў, літоўскіх князёў, ці рускіх памешчыкаў, цяпер цяжка сказаць. Відаць, супраць тых і другіх. Улады называлі Ніла злодзеем, як і ўсіх, хто выступаў супраць паноў. Пазней, калі Ніл загінуў, яго атрад стаў рассяляцца па вёсках. Нейкая частка былых нілаўцаў пасялілася ў даволі глухім месцы, на правым беразе маленькай рэчкі Паплаўкі, і забудавалі невялікую вёсачку. Пасля яе назвалі Нілаўцы-Вары, а яшчэ пазней — Вара-Нілаўцы.

Источник: https://be.wikisource.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *