Відагоршч

Автор: | Ноябрь 20, 2017
Беларускія паданні і легенды Відагоршч

Відагоршч.

Вакол Відагоршч і цяпер лясоў няма — адны ўзгоркі. Дарога так і «куляецца»: за пад’ёмам — спуск, а за спускам — пад’ём. Такое чаргаванне ўзгоркаў і далін тут называюць калыскамі. Вельмі цяжка араць, урабляць гэтую зямлю. За прыгонам сюды прыганялі мужыкоў і прымушалі працаваць не разгінаючы спіны, ад цямна да цямна. Бывала, вол стоміцца, прыстане, а цівун, нядоўга думаючы, мужыкоў у ярмо запражэ. Ваду на панскую кухню таксама на людзях вазілі…

Каб было адкуль пільна сачыць за прыгоннымі, якія працавалі на палях, у парку, на гародах, пан і загадаў прыбудаваць да палаца высокую мураваную вежу, дзе ўвесь час сядзеў з падзорнай трубою галоўны аканом. Прыпыніўся араты дзе-небудзь на далёкай гары, каб дух перавесці, а галоўны аканом з вежы бачыць і на заметку бярэ. Бачыць, і як скаціна, адбіўшыся ад статка, у шкоду пайшла, і хто ў садзе яблык у кішэнь паклаў… Так за дзень набіралася шмат парушальнікаў, якіх увечары чакалі розныя пакаранні: адных вячэры ці сняданка пазбаўлялі, а іншых бязлітасна секлі бізунамі на стайні… Дык вось месца, дзе стаяў палац з той праклятай вежай, адкуль усё наваколле відаць было — палеткі і даліны, горы і ўзгоркі,— празвалі людзі Віжгорамі. Пазней ужо — Відагоршч…

Источник: https://be.wikisource.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *