«Легенды Несвижа» — “Гарбаты” саркафаг

Автор: | Ноябрь 12, 2017
"Гарбаты" саркафаг (Паданні і легенды Нясвіжу).

“Гарбаты” саркафаг (Паданні і легенды Нясвіжу).

Шмат гісторый звязана з гэтай дамавінаю. У ёй, гаворыцца ў паданнях, пахавана князёўна, якая пакахала простага хлопца і загінула праз гэта. Дзяўчына ўцякла з балю, калі яе збіраліся заручыць з замежным прынцам. Каханы павінен быў чакаць яе з адзеннем і возам, каб разам уцячы з замка. Але пра змову даведаліся. Хлопца злавілі і пасадзілі ў вежу. Князёўна, не ведаючы яшчэ аб гэтым, у балёвым уборы выбегла на люты мароз і ў лёгкіх туфліках па снезе пабегла на дамоўленае месца сустрэчы. Чакаючы на лютым марозе на патаемнай лаўцы, яна замерзла і так скарчанела, што яе не маглі палажыць у звычайную труну і вымушаны былі пахаваць у сядзячым становішчы. Беларускі паэт Юрась Свірка па матывах гэтай гісторыі напісаў верш “Паданне”.

Але ў “гарбатым” саркафагу знайшлі не маладзенькую князёўну, а сталую княгіню. Яна мела ўжо дзяцей і ўнукаў. Аб гэтым гавораць вянкі з надпісам “Дарагой бабулі ад дзяцей і ўнукаў”, пакладзеныя на металічную дамавіну.

 

Автор: Клавдия Яковлевна Шишигина-Потоцкая

Источник: http://jivebelarus.net/interes/legends-of-nesvizh.html

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *