«Легенды Несвижа» — Авэ Марыя

Автор: | Ноябрь 12, 2017
Авэ Марыя (Паданні і легенды Нясвіжу)

Авэ Марыя  (Паданні і легенды Нясвіжу).

Нясвіжскі князь Караль Станіслаў быў даволі ўлюбчывы. Не адна дзяўчына чула ад яго словы “вялікага кахання”. Але вось аднойчы ён сустрэў надзвычай прыгожую простую дзяўчыну, якая да таго ж вельмі хораша спявала. Бацька яе быў мастаком пры Нясвіжскім замку. Праз некаторы час князь так моцна пакахаў красуню, што вырашыў лепш адрачыся ад вялікай спадчыны, каб толькі ажаніцца з ёй. Гэта моцна ўстрывожыла княгіню. Яна вырашыла дзейнічаць хітрасцю.

Пры нясвіжскім двары выхоўвалася стрыечная сястра князя, вельмі багатая і высокага звання. Аднойчы, калі ўсе нясвіжскія магнаты гасцявалі ў Вільні, маці папрасіла сына і выхаванку апрануцца па-святочнаму і прыбыць у касцёл на нейкія ўрачыстасці. Так здаралася часта, і асаблівай увагі на запрашэнне малады Радзівіл не звярнуў. Ён выканаў просьбу і прыбыў у вызначаны час у касцёл. Людзей там было мала, гарэлі не ўсе свечкі. Пакуль ён зразумеў, што апынуўся на сваім уласным вяселлі, то маці ўжо паспела злучыць руку сына з рукой сваёй выхаванкі.

Даведаўшыся пра такое каварства, падманутая дзяўчына пайшла ў манастыр. Цудоўны голас так прыцягваў усе сэрцы, што манашку нават лічылі святой, калі яна спявала. Каму давялося хоць раз пачуць гэты спеў, адчуць у ім роспач і сум, ужо ніколі не маглі забыць яго. Анёл апусціўся з неба і ўсяліўся ў душу прыгажуні.

Трагічны лёс маладой манашкі і надзіва вялікія здольнасці да спеваў нарадзілі легенду, што менавіта для яе быў напісаны музычны твор “Авэ Марыя”. Але, безумоўна, толькі не Шубертам, як мяркуюць некаторыя, а якім-небудзь іншым кампазітарам, бо да гэтай тэмы звярталіся многія музыканты.

Автор: Клавдия Яковлевна Шишигина-Потоцкая

Источник: http://jivebelarus.net/interes/legends-of-nesvizh.html

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *