«Легенды Лепельщины» — Вёска Зорніца

Автор: | Ноябрь 19, 2017
«Легенды Лепельщины» — Вёска Зорніца

Вёска Зорніца. 

Шмат стагоддзяў таму назад (між іншым, як і цяпер) пагойдвалася ў гэтых мясцінах рака, спявала песні берагам, зачароўвала сваім спакоем і цішынёй. Вось аднойчы з’явіліся людзі. Яны гналі па рацэ плыты. Ноч паспела ўжо агарнуць зямлю сваім крылом. Заўсёды вясёлыя і рахманыя плытагоны стаміліся. Яны вырашылі на ноч спыніцца на беразе, які прыцягваў нейкай асаблівай прыгажосцю. Зямля гасцінна сустрэла людзей: шмат знайшлося дзічыны, птушак, ягад, арэхаў. Але не гэта здзівіла падарожнікаў. Разам з малочным туманам, які падымаўся над ракой.па наваколлю распаўсюджваўся прыемны, супакойваючы гук. Усю ноч людзі не спалі, слухаючы гэтыя незвычайныя песні. Зоркі, што адбіваліся ад паверхні вады яркімі агеньчыкамі, проста гіпназавалі плытагонаў.

Прыйшла раніца. І зоркі зніклі, і рака перастала спяваць. Людзі паплылі далей. Але ў думках яны зноў і зноў вярталіся да зачараванай мясціны. Кожны раз калі шлях плытагонаў праходзіў паблізу “цуда”, яны збочвалі з дарогі і слухалі спевы зорак. А самыя летуценныя, рамантычныя прыехалі на бераг ракі Улы разам з сем’ямі і заснавалі тут паселішча. Вось так затанулы скарб – зоркі даў назву вёсачцы.

С. Іванова , “Лепельскі край”, 13.06.2000 г.

Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *