«Легенды Лепельщины» — Вёска Весялова

Автор: | Ноябрь 19, 2017
«Легенды Лепельщины» — Вёска Весялова

Вёска Весялова.

Даўней жыў у гэтых мясцінах пан, і паслаў ён ганца аж у Польшчу, каб той расказаў людзям як тут добра і весела жыць.Людзі паверылі словам ганца аб тым, што ў гэтых мясцінах пладародныя землі, добрыя пашы, кукпілі ў пана Зацвеліхоўскага зямлю і прыехалі сюды. А прыехаўшы, убачылі непраходныя балоты,лес. Палякі, хто быў багацейшы, паехалі назад на радзіму, а хто бяднейшы – засталіся тут і пачалі раскарчоўваць лес, будаваць хаты, засяваць палі. А між сабой людзі гаварылі: “ Вось павясяліў нас пан! “

Адгэтуль і пайшла назва вёскі – Весялова.

Запісана са слоў Стажыка Вітальда Васільевіча 1997 г

Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *