«Легенды Лепельщины» — Вёска Крайцы

Автор: | Ноябрь 18, 2017
Беларускія паданні і легенды Вёска Крайцы

Вёска Крайцы.

Легенда №1:

Было некалі ў нашага пана вельмі многа лесу.А пан быў вельмі скупы,тросся за кожную сасонку. Аднаго разу здарылася бяда: знайшоў пан ў лесе парубку.Доўга шукаў пан вінаватага і не знайшоў, бо мужык, які зрабіў парубку, дужа добра схаваў тыя сасонкі. І вырашыў пан пабудаваць леснічоўку са слугамі, каб тыя пільнавалі ягоны лес. Паставіў пан лесвічоўку з краю лесу. Потым тут з’явілася дзярэўня, і назвалі яе Крайцы, таму што з краю.

Запісаў Галаўко С.А. ад Хацкевіч Ульяны Іосіфаўны. 
Запіс зроблены ў 1983 годзе ў весцы Кветча.

Легенда №2:

Назва вескі Крайцы пашла ад слова край. Куды не глянь на восток – балота, на юг – балота, адным словам край зямлі.

Запісала у 1995 г. Стэльмах А.У. у в. Крайцы.

Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/legenda.php

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *