«Легенды Лепельщины» — Крыніца у вёсцы Бароўка

Автор: | Ноябрь 19, 2017
«Легенды Лепельщины» — Крыніца у вёсцы Бароўка

Крыніца у вёсцы Бароўка.

Мясцовы жыхар аднойчы на сасне у лесе ва урочышцы Бароўка убачыў ікону. Ён пазваў людзей, ікону знялі і занеслі ў Каменскую царкву, але яна назаўтра зноў аказалася на тым жа дрэве. Ікону занеслі зноў у царкву, а на гэтым месцы пабудавалі капліцу. Там жа стала біць цудадзейная крыніца, да якой збіралася вельмі многа народу, з розных месц. Асабліва на рэлігійныя святы. Вясной ікону прыносілі з Каменя у Бароўку. А на зіму забіралі ў Каменьскую царкву.

В. Пазняк жыхар Лепеля у сваіх успамінах аб жыціі у п. 20 ст. эгадвае цудадзейную крыніцу у п. Бароўка Лепельскага раёна.

Источник: http://www.museum.lepel.by/legends/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *