Гара Княжа Магіла

Автор: | Ноябрь 23, 2017
Беларускія паданні і легенды Гара Княжа Магіла

Гара Княжа Магіла.

На поўдні ад возера Нешчарда ёсць гара, якую з трох бакоў абняла вада. На той гары драўляны маленькі касцёл і колькі соснаў…

Расказваюць, што на тым паўвостраве некалі быў горад. Толькі чый горад, хто у ім правіў, невядома. Тамашні люд жыў у лясістых ваколіцах, доўга не ведаў нападаў іншых народаў, што блукалі па тых краях дзеля грабяжу. Праз некаторы час берагі Нешчарды прывабілі страшнага Ольбжыма, які называўся князем. Спадзеючыся на багатую здабычу, ён аблажыў той горад вялізнай шайкай разбойнікаў, разбіў слабую абарону, абрабаваў дамы, пазабіваў жыхароў, у касцёлах паабдзіраў абразы і начынне. Нават сам касцёл зруйнаваў, а званы затапіў у возеры і са сваёй дружынай абраў сабе жыхарства ў спустошаным горадзе.

Але затопленыя на дне возера званы штодзень пры заходзе і ўсходзе сонца абуджалі глухое маўчанне на дзікіх берагах Нешчарды. Напалоханае тым гулам птаства ўцякло высока ў неба, а сарны і ласі, дрыжучы ад страху, схаваліся ў навакольных барах. Апаўночы лётала чума, падобная да чорнай кулі, і дзе толькі датыкалася сцяны, жылля, ніхто не выходзіў ужо з таго дома жывы, і такім чынам вымерла ўся дружына князя. Сам ён, напалоханы, закапаў усё сваё багацце ў гары і ўцёк з некалькімі сябрамі. Але недалёка за возерам яго спаткала смерць.

Народ і зараз паказвае вялізны курган, які называе Княжа Магіла.

Источник: https://be.wikisource.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *