«Беларускія паданні» — Літоўскі камень

Автор: | Ноябрь 26, 2017
«Беларускія паданні» — Літоўскі камень

Літоўскі камень.

На паўдарозе паміж Жодзішкамі і Тупальшчынай дно Віліі завалена каменнем. Расказваюць, што, калі езуіты задумалі пабудаваць у Жодзішках касцёл і ім не хапала на падмурак камення, яны пачалі прывозіць яго з ваколіц. Аднак чорт, якому касцёл быў вельмі не даспадобы, сабраў сваіх сяброў-чарцей, і рашылі яны пажартаваць: пазакідвалі камяні ў воду.

Некаторыя камяні нават аж на другі бераг паперакідвалі. Шчыравалі ўсю ноч, а перад самым світаннем, калі чорт нёс апошні вялікі камень,— відаць, хацеў зусім заваліць рэчку,— пачало днець, заспяваў певень, і чорт упусціў сваю ношу… на правым беразе Віліі. Камень гэты каля трох локцяў шырыні, пяць з паловаю вышыні і па кругу локцяў пятнаццаць.

Источник: https://be.wikisource.org 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *