«Беларускія паданні» — Камень

Автор: | Ноябрь 26, 2017
«Беларускія паданні» — Камень

Камень.

…Тутэйшыя людзі лічаць: вёска іх завецца так не таму, што вакол яе некалі «раслі» камяні. Імя сваё вёска атрымала ад валуна-волата (яго называюць «возам»), паблізу ад якога і пачала будавацца…

Здарылася гэта ў даўніну, пра якую ўжо і дзяды не памятаюць. Вёз неяк селянін воз сена з пушчы. Конік быў нягеглы, слабы, а падымаючыся на гару, і зусім змогся. Колькі ні паганяў яго гаспадар — ні з месца. Пачаў пугай хвастаць ды яшчэ праклінаць-прыгаварваць:

— А каб ты, воўчы недаедак, у камень ператварыўся!

Паднапружыўся конік, усцягнуў-такі воз на гару і зноў прыстаў. Мужык хвошча яго пугай, паганяе, а конік стаіць, унурыўшы галаву, і анічога ўжо не чуе і не адчувае. Азірнуўся мужык паглядзець, як там воз, ці трымаецца, і аслупянеў ад здзіўлення і страху: няма воза, а замест яго ляжыць шэры камень з воз. Кінуўся мужык каня распрэгчы, толькі за хамут узяўся, ажно позна — ляжыць паміж аглабель цёмна-шэры, такі самы, як у ягонага коніка масці, камень…

Источник: https://be.wikisource.org 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *