Адкуль прозвішча Хамутнік

Автор: | Ноябрь 16, 2017
Беларускія паданні і легенды Адкуль прозвішча Хамутнік

Адкуль прозвішча Хамутнік.

Кажуць, нейкі пан Драздоўскі выйграў у карты ў свайго суседа фальварак. Прыехаў туды, глядзіць, цешыцца. Загадаў аканому падаць сабе спісак прыгонных мужыкоў. А там — паншчыны селянін з прозвішчам Драздоўскі. Ускіпеў новы ўладальнік, ускочыў у брычку ды да ксяндза паімчаў.

Сказаў выняць метрыкальныя кнігі, пырнуў пальцам у прозвішча таго селяніна:

— Хам не можа называцца так, як я! — крыкнуў.— Выкраслі і напішы Хамут. Вечным Хамутом ён быў і будзе, а ўсе яго нашчадкі Хамутнікі.

Што ж, панскае слова — закон.

Источник: https://be.wikisource.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *