Адкуль Івянец

Автор: | Октябрь 30, 2017
gerb-ivenca

Адкуль Івянец.

У глыбокай старажытнасці адна вельмі багатая княгіня, невядома адкуль праязджаючы праз Івянецкую мясцовасць, угразла разам з брычкай і коньмі ў невялікай балоціне… Людзі навокал не жылі, і таму ратаваць не было каму. Княгіня, бачачы немінучую пагібель, прыйшла ў роспач і ў той самы час убачыла недалёка прыгожую жанчыну, што пляла вянок з кветак.

— Як мне выратавацца ад няшчасця? — запыталася княгіня ў жанчыны.

— Згадзіся насяліць гэту мясцовасць народам — выратуешся,— сказала жанчына.

— Згодна,— адказала княгіня.

Коні яе адразу выйшлі з балота, нібы з ручая, не адчуваючы ніякага цяжару.

Тады княгіня запытала ў жанчыны, як назваць гэта месца.

— Ці бачыш у маіх руках вянок?

— Бачу,— адказала княгіня.

— Дык назаві новае месца Івянцом,— сказала дзіўная жанчына і знікла.

Источник: https://be.wikisource.org

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *