Архив метки: заклятыя скарбы

«Заклятыя Скарбы» — Як скарб з-пад печы выходзіў

Як скарб з-пад печы выходзіў. Пабудаваў адзін гаспадар хату. Ды вось бяда — жыць перабраўся, а начаваць у новых сценах баіцца. Кожную ноч вылазіць з-пад печы баран і ўсё палохае: — Выйду! Выйду! I няма ніякай рады на праклятага рагача. Хочаш не хочаш, а мусіш уцякаць з хаты, бо ўсё роўна да раніцы не заснеш.… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Галубецкія скарбы

Галубецкія скарбы. Каля вёскі Галубцова, што ў Гарадоцкім павеце, на беразе возера ёсць гара-валатоўка, якую тутэйшыя людзі называюць Галубец. Кажуць, што ў гэтай валатоўцы схаваны вялікі скарб. Не так даўно з яе нібыта выкапалі ладны, з качан капусты, срэбраны злітак. Як сведчаць старыя людзі, валатоўка насыпана над нейкім асілкам, які здабыў перамогу над ворагам, але… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Скарб у Азярыйскім гарадзішчы

Скарб у Азярыйскім гарадзішчы. Аднойчы позна ўвечары ў вёску Мястэчка прыехаў нейкі пажылы чалавек. Спыніўся на беразе возера і папрасіў рыбака перавезці яго на востраў ды паказаць старадаўняе Азярыйскае гарадзішча. Тым часам зусім сцямнела. Рыбак доўга не згаджаўся, але калі незнаёмец даў яму срэбраны рубель, пакіраваў лодку да вострава. I толькі яны падняліся на вяршыню… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Напасць

Напасць. Вёз чалавек у горад пшаніцу прадаваць. Сустрэлася яму па дарозе баба з кавальскім молатам на плячы. I просіць жаласліва: — Падвязі, чалавеча, мой молат. — Добра, падвязу. Укінула баба молат на воз, а сама побач пешкі ідзе. Потым пытаеца: — Скажы, гаспадарыку, а ці молішся ты Богу ад злой напасці? — Навошта мне маліцца?… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Ваўкалак

Ваўкалак. Ішоў я па лесе. А насустрач мне чалавек. 3 твару — страшыдла, а не чалавек. Касавокі, крывароты, згорблены. У мяне па спіне ажно мурашкі сыпанулі. I няма як убок звярнуць, бо навокал такі гушчар — не прадзярэшся. Сышліся мы. Слова за слова — разгаманіліся. Не вытрываў я і пытаюся: — Што за хвароба, чалавеча,… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Баннік

Баннік. Пайшла дзеўка замуж за старога чалавека. А сама смяецца з мужавай старасці, старым чортам яго называе. Нарадзіўся ў іх хлопчык. Аднаго дня сабралася тая маладзіца ў лазню. I сына з сабою ўзяла. А мужу наказала: — Ты, стары чорт, пасядзі каля лазні. Сыночка дамоў забярэш, бо я стамлюся… Праз якую гадзіну памыла яна сына,… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Дзе цень сягае

Дзе цень сягае. Калісьці пры дарозе з вёскі Войшыкі ў вёску Заячкі стаяла векавая ліпа. Вяршаліна старадрэвіны даўно засохла, а ніжнія галіны кожную вясну кучаравіліся маладзенькай лістотай. Людзі расказваюць, што ў даўніну тут сышліся ў зацятай бітве войскі. Біліся не на жыццё, а на смерць. Убачыўшы, што яго войска пабегла пад варожым націскам, генерал схапіў… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Галаву складзеш

Галаву складзеш. Штогод цёмнымі восеньскімі вечарамі непадалёку ад лясной рэчкі Ланкі з’яўляўся прывідны агеньчык. Выкаціцца з ляснога гушчару на паляну пад старыя дубы і круціцца, як дзіцячы ваўчок. То ўбок хіснецца, то раптам угору падскочыць, і ўсё зіхаціць, слепіць вочы рознымі калёрамі ды адценнямі. — Няйнакш у заклятым скарбе золата пераліваецца, — убачыўшы гэтае дзіва,… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Халера

Халера. Самая страшная халера была ў трыццатым годзе. Рады не маглі ёй даць. Што ні рабілі людзі, як ні сцерагліся, а яна рэжа ўсіх, быццам нажом. Спачатку пайшлі чуткі, што дзесьці ў мястэчку халера скруціла мешчаніна і мяшчанку. Суседзі, каб уратавацца, запхнулі іх у глыбокую яму і закапалі жыўцом, а ўсе іхнія хатнія транты пакідалі… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Дамавы ездзіць на конях

Дамавы ездзіць на конях. Сядзелі мы ў карчме. Дымім сабе люлькамі, гамонім. Потым заходзіць Купрэй і давай жаліцца, што хтосьці ўночы заезджвае коней у хляве. — Мабыць, той самы, — кажа Мікіта Кульган. — Летась як прычапіўся да маіх коней, дык ледзь жывымі пакінуў! Я выгладзіў іх, як лялек, а ён за тыдзень заездзіў —… Читать далее »