Архив метки: Паданні Магілёўскай вобласці

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Юркаў Брод

Юркаў Брод. На поўдзень ад вёскі Мяжонка раскінулася велізарнейшае балота. У старыя, яшчэ паганскія часы на месцы яго знаходзіліся лугі, пашы, лясы, палі. І стаяла тут вёска Броньсевічы, у якой жылі добрыя, працавітыя людцы. І быў сярод іх адзін хлопец. Юркам яго звалі. Каля самае вёскі працякала невялікая рачулка. Задумалі аднойчы чэрці запрудзіць рэчку, павярнуць… Читать далее »

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Прыбарская крыніца

Прыбарская крыніца. Жыў калісьці ў гэтай мясцовасці (паміж Цяхціном і Прыбарам) пан. І была ў таго пана дачка. Прыгожая і адзіная ў панскай сям’і. Ведама, бацька яе вельмі шкадаваў і шанаваў. Усяму прыходзіць свой час. Пакахала панская дачка маладога хлопца. Бацьку дзяўчыны ён вельмі не спадабаўся. Забараніў пан строга ім сустракацца. Але што для закаханых… Читать далее »

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Крыкуны

Крыкуны. За вёскай Малы Кудзін, побач з шашой, што вядзе ў бок старажытнага Галоўчына, з левага боку размешчаны могілкі. А насупраць іх знаходзіцца паселішча Крыкуны. Паходзіць найменне яго ад слова крычаць. А чаму крычалі людзі? Ды так, што ажно крык той іхні захаваўся ў памяці — у найменні паселішча? Пасля рэвалюцыі, калі людзі дзялілі панскую… Читать далее »

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Княгіня

Княгіня. Праз вёску Каліноўка працякае невялічкая рачулка, якая называецца Княгіня. Старыя людзі апавядалі, што ў пракаветныя часы тут жыла вельмі прыгожая дзяўчына. Настолькі прыгожая, што ўсе называлі яе Княгіняй, хоць яна нарадзілася ў простай, беднай сям’і. Дзяўчыну гэту вельмі любілі. Любілі і за яе прыгажосць, і за сціпласць, працавітасць ды ўважлівасць. Аднойчы ў вёсцы здарылася… Читать далее »

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Каменны Брод

Каменны Брод. Захацеў аднаго разу вішоўскі чорт перабрацца ў Нежкаў. Але на ягоным зламысным шляху паўстала рэчка. А чэрці, як усім вядома, не любяць рачной вады. Таму і вырашыў вішоўскі чорт загаціць Вабіч. Ён прывалок воз камення, але калі скідваў яго ў ваду, сам затапіўся. І цяпер, кажуць вяскоўцы, калі хто будзе ісці праз Каменны… Читать далее »

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Домса

Домса. Жыла некалі ў Малым Кудзіне вядзьмарка са сваёй дачкой. Звалі яе Домсай. Аднаго разу Домса пайшла купацца і… ўтапілася. Маці вельмі плакала-гаравала і выкляла рэчку. З таго часу і стала рэчка мялець. Источник: http://novychas.by/kultura/legendi_padann_nashaga_kraju/

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Гняздзін

Гняздзін. У тыя пракаветныя часы Гняздзін быў зусім маленькай вёсачкай, і яе аблюбавалі буслы. А гэтае здарэнне надарылася яшчэ тады, калі буслы ў вырай не ляталі. Яны жылі з людзьмі і зімой, сябравалі з людзьмі. А вораг роду людскога, чорт, не любіць, калі ўсё ідзе добрым ладам. Вось і вырашыў чорт пасварыць людзей з бусламі.… Читать далее »