Архив метки: паданні

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Чаму знікла рэчка Цех?

Чаму знікла рэчка Цех? Даўным-даўно праз месца, дзе сёння стаіць Цяхцін, працякала рачулка Цех. Абапал яе берагоў раслі вербалозы, галіны якіх, нізка схіляючыся, купаліся ў вадзе. Па рэчцы плавалі белыя гарлачыкі, у ёй любілі купацца дзеці і дарослыя. І трэба ж было аднойчы такому здарыцца: купаючыся ў рэчцы Цех, утапіўся сын вядзьмаркі. З гора яна… Читать далее »

«Беларускія паданні» — Сярэбраная крынічка

Сярэбраная крынічка. На ўскрайку фруктовага саду Хамінскіх стаяў домік, у якім жыў садоўнік. Вясной, летам, увосень у садзе працы шмат, а ўзімку – менш. Каб дарэмна не марнаваць час, садоўнік плёў для яблыкаў кашы, кошыкі і карзінкі. Яму дапамагала жонка, і асабліва захапляўся гэтай работай іх сын Янка. Сям’я жыла дружна, зладжана. А вясной здарылася… Читать далее »

«Беларускія паданні» — Пестунь

Пестунь.  …Знайшлі аднойчы парабкі на ўзлеску логавішча з трыма малымі ваўчанятамі. Толькі чапаць іх не сталі, бо ведалі, што раззлуюць дарослых ваўкоў — наклічуць бяду на скаціну. Ваўкі-бацькі счулі людзей, але логавішча не пакінулі. Мірнае суседства працягвалася, авечкі і гусі па-ранейшаму пасвіліся на выгане. Аднак у хуткім часе самі ж парабкі і распудзілі драпежнікаў. Пачалі… Читать далее »

«Беларускія паданні» — Возера Нарач

Возера Нарач. У гушчары старых бароў, як сляза, што ўпала з неба, блішчала вялікае возера. Вельмі прыгожае яно было. Расказы пра яго чароўнасць перадаваліся з паселішча ў паселішча і нават у далёкія краіны. А яшчэ казалі людзі, што ў вёсцы, якая прыляпілася да аднаго з берагоў таго возера, жыла дзяўчына-сіраціна Найрыта, аднавяскоўцы звалі яе Нарай.… Читать далее »

«Беларускія паданні» — Вёска Марс і Юпітэр

Вёска Марс і Юпітэр. Вёска Кукшэвічы і цяпер цягнецца на добрых паўтара кіламетра. Але старажылы памятаюць, што яшчэ да першай сусветнай вайны вёска была ўдвая большая. Дзве вуліцьі ішлі адна раўнамежна другой, і трэцяя перасякала іх. Жылі ў неймавернай цеснаце, у іншы двор ледзь можна было заехаць з возам. Зямлі не хапала. Батрачылі, ад’язджалі на заробкі… Читать далее »

«Беларускія паданні» — Лунінец

Лунінец. Наша сяло старэйшае за горад. Ад Луніна і Лунінец паходзіць. Сяло Лунін з даўніх часоў вялікае. Жыхароў тут заўсёды было «богато», а на месцы горада Лунінца нічога не было. Ніхто там не жыў. Толькі дзікія качкі плёскаліся ў лужыне. Неяк адзін з жыхароў Луніна аддзяліўся ад сваякоў. Пасяліўся ён якраз там, дзе цяпер горад.… Читать далее »

«Лоскія паданні» — Крыніца

Крыніца. — Аднойчы здарылася, што памутнела вада ў нашай крыніцы,— расказвае цётка Прося. А ўсё праз майго свёкра Сцяпана. Ён панначку незнарок пакрыўдзіў… Раней чаго толькі пра яе не гаварылі! Любы мог тады расказаць, які ў панначкі конь — белы, даўгагрывы, у яблыкі. А ўбачыць яго можна было, як наставаў маладзік, калі ледзь толькі намячаўся… Читать далее »

«Лоскія паданні» — Белая каса

Белая каса. Жыла калісьці за сценамі Лоскага замка прыгажуня-дзяўчына з залатою касой. Прыехаў аднойчы ў замак пагасцяваць станісты і прыгожы юнак, пакахаў дзяўчыну. Нішто, здавалася, не магло перашкодзіць іх шчасцю. Быў ужо і дзень вяселля прызначаны, але тут пачалася вайна. І давялося юнаку ўзяць меч і ваенныя даспехі і з усімі разам пайсці ваяваць. Перамаглі… Читать далее »

«Лоскія паданні» — Лоскі замак

Лоскі замак. Згодна аднаго старога падання, сцены Лоскага замка-крэпасці муравалі не з цэглы або прывазнога граніту, а з валуноў і камянёў, якіх багата было калісьці на лоскіх палях. Але муры заклалі шырынёй у сем крокаў, і хутка на адзін толькі падмурак, апушчаны на многа метраў у глыб гары, пайшлі ледзь не ўсе сабраныя на палях… Читать далее »

«Беларускія паданні» — Літоўскі камень

Літоўскі камень. На паўдарозе паміж Жодзішкамі і Тупальшчынай дно Віліі завалена каменнем. Расказваюць, што, калі езуіты задумалі пабудаваць у Жодзішках касцёл і ім не хапала на падмурак камення, яны пачалі прывозіць яго з ваколіц. Аднак чорт, якому касцёл быў вельмі не даспадобы, сабраў сваіх сяброў-чарцей, і рашылі яны пажартаваць: пазакідвалі камяні ў воду. Некаторыя камяні… Читать далее »