Архив метки: Духі лесу

Гаспадар гадзюк

Гаспадар гадзюк. Гадзюкі таксама маюць свайго Гаспадара. Яго можна пазнаць па залатых рожках, што ў яго на галаве. От калі збіць тыя залатыя рожкі ды насіць іх пры сабе, то можна ісці куды хочаш, бо не ўтрымаюць цябе ніякія замкі і запоры.Спрытныя злодзеі маюць такія рожкі, таму іх ніхто не можа злавіць. Вось як дастаюць… Читать далее »

Вужалкі

Вужалкі — у беларускай міфалогіі дачкі Вужынага Караля (Гаспадара вужоў). Маладыя прыгожыя дзяўчаты з доўгiмi распушчанымi валасамi, са змяінымі хвастамі замест ног. Вакол іх заўсёды збіралася безліч вартаўнікоў-змей, таму ніхто з людзей не мог да іх наблізіцца. Яны вельмi любяць сядзець на старых дрэвах i часаць залатымi грабёнкамi свае цудоўныя валасы. У вужалак шмат залатых… Читать далее »

Гаёўкі (Унучкі Гаёвага Дзеда)

Гаёўкі – у беларускай міфалогіі прыгожыя лясныя чарціхі, унучкі гаёвага дзеда. Сяляне апісвалі іх як маладых дзяўчат, толькі значна прыгажэйшых, чым смяротныя жанчыны. Але на зіму гаёўкі зарасталі поўсцю, голымі заставаліся толькі твар і шыя. Вясною поўсць спадае, і гаёўкі робяцца як звычайныя дзяўчыны, толькі без вобраткі. Іх любіць усё жывое: па дапамогу да іх… Читать далее »

Гаёвы дзед (Гаюн)

Гаёвы дзед, альбо гаюн — лясны дух.  Ён клапоціцца пра свой лес, сочыць за парадкам у ім. Усе звяры і птушкі падпарадкоўваюцца і служаць яму. З галавы гаюн — як стары дзед, але замест воласу ён парослы сівым мохам. У астатнім ён чыста мядзведзь, толькі ходзіць прама. Ёсць у лесе такія мясціны, да якіх гаюн… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Лесавiк

Лесавiк. Жыў у нашай ваколіцы ляснік. Аднойчы ўлетку сенаваў ён непадалёку ад лесу. Цэлы дзень завіхаўся, але да заходу сонца так і не паспеў завяршыць апошні стог. Змарыўся, а дахаты далёка — не хочацца ісці. Надумаўся заначаваць у сене. Памаліўся Богу, павячэраў і заваліўся на бок. Толькі заплюшчыў вочы, чуе — у суседняй вёсцы шчанюк… Читать далее »