Архив метки: Духі хваробы смерці і бедстваў

Бадзюля (Бадзула)

Бадюля (Бадзула). Бадзюля — нейкі дух, які вымушае чалавека валацужнічаць, не прыжываючыся на адным месцы. Бадзюля звычайна туляецца каля дарог. Бліжэй да зімы яна пачынае выглядаць, дзе б да каго ёй прыладзіцца, ідзе за тым чалавека следам, каб пасяліцца ў яго хаце. Вось тады для небаракі-гаспадара і пачынаюцца ўсялякія прыкрасьці. То гэта не так, то… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Халера

Халера. Самая страшная халера была ў трыццатым годзе. Рады не маглі ёй даць. Што ні рабілі людзі, як ні сцерагліся, а яна рэжа ўсіх, быццам нажом. Спачатку пайшлі чуткі, што дзесьці ў мястэчку халера скруціла мешчаніна і мяшчанку. Суседзі, каб уратавацца, запхнулі іх у глыбокую яму і закапалі жыўцом, а ўсе іхнія хатнія транты пакідалі… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Трасца

Трасца. Пайшоў аднойчы ўвесну чалавек па бярозавы сок. Напусціў паўнюткае вядро бярозавіку дый вяртаецца з лесу. Падыходзіць да вёскі, а каля дарогі на плоце нейкая худая паненка сядзіць і жаласліва просіць папіць. Падаў чалавек ёй вядро. Толькі глытнула яна бярозавіку — знікла, як скрозь зямлю правалілася. Здагадаўся чалавек, што гэта трасца была, пабег хутчэй дахаты.… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Кадук

Кадук. Кадук — страшэнная пачвара. Ні чалавек, ні звер, але больш падобны на звера з вялізнай калматаю галавою і шырокаю, ледзь не да вушэй, пашчаю. Як выскаліцца, хочаш не хочаш, а спруцянееш: здаецца, праглыне цябе разам з касцямі і вантробамі. Людзі, злуючыся, часам кажуць: «Каб Кадук яго ўзяў!» альбо «Вазьмі яго Кадук!..» Кадук не заўсёды… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Паморак

Паморак. Якое толькі ліха не даймае людзей! Бяда на бядзе едзе ды бядой паганяе. Пастаіш — бяда нагоніць. Пабяжыш — на бяду наскочыш. I жывеш, як той заяц: куды ні сунься — бядзе ў зубы. Шматбяды ад Бога. То мароз памарозіцьсады і гароды, збажыну ў полі, траву на сенажаці; то град паб’е ўсё, што ацалела,… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Начніцы

Начніцы. Начніцы часцей за ўсё гуляюць улетку, калі лес убярэцца ў лісце, на паплавах зацвітуць кветкі, на палетках закаласіцца жыта, а ўсюды так стане хораша, што, здаецца, усё жыццё сядзеў бы сярод зялёных, пахучых лісцяў і красак, якія спавіваюць і поле, і поплаў, і лес.Але так не бывае, каб усё добра было. Калі навокал прыгожа,… Читать далее »