Архив метки: Духі хаты поля і урадлівасці

Жыцень (Жытні дзед)

Жыцень — беларускі міфалагічны персанаж, які жыве ў палях і спрыяе росту і выспяванню збажыны. Жыцень – бог восені. Беларусы ўяўляюць Жыценя крыху грозным, нібыта вечна некім незадаволеным… Жыцень нізкага росту, худы, нават кашчавы, даволі сталага веку, з трыма вачыма (трэцяе на патыліцы). Ходзіць вельмі ціха, сагнуўшыся, з ускудлачанымі валасамі. Расхаджвае ён па палях і… Читать далее »

Жытняя Баба (Маці жыта)

Жытняя Баба – бажаство беларускай міфалогіі, маці жыта. Жаночая паралель «гаспадара» поля – Жытня. На Беларусі яе ўяўлялі ў выглядзе фантастычнай жанчыны з каласамі на галаве і зоркамі па баках. У некаторых мясцінах «бабаю» называлі апошні сноп зжатага жыта, які апраналі ў жаночую кашулю, завязвалі на ім хустку, урачыста неслі ў хату і спявалі «спарышовыя»… Читать далее »

«Заклятыя Скарбы» — Хут

Хут У каго ў хаце паселіцца Хут, таму ён вельмі спрыяе ў жыцці: золатам з невядомых скарбаў адорвае, снапы з далёкіх чужых палеткаў у гумно прыносіць. Зрэдку Хута можна ўбачыць увечары на небе. Калі ён ляціць і зіхаціць агнём, дык золата дзесьці знайшоў; калі ж чуваць толькі лопанне крылаў, а самога не відаць — збожжа… Читать далее »