Архив метки: для детей

Асілкі

Асілкі. Даўно-даўно, калі яшчэ людзі жылі па лясах дрымучых, прыйшлі ў цяперашнюю Утужыцкую абшчыну асілкі і занялі два месцы: адно на рэчцы Вараусе ў Заборышчах, а другое — на Іванісе пры той жа самай рэчцы. У тых месцах тады ніякага народу не было, месцы былі вольныя па ўсёй Жанвіль-Утужыцкай старане. У лясах вадзіліся ўсякія звяры: мядзведзі, ваўкі,… Читать далее »

Адкуль пайшлі буслы

Адкуль пайшлі буслы. Было гэта вельмі даўно. На зямлі развялося такое мноства гадаў, што не стала ад іх жыцця ні людзям, ні жывёле. І парашыў адзін чараўнік знішчыць гадаў, патапіць у якойсьці бяздонніцы. Сабраў ён іх у вялізны скураны мяшок, завязаў, узваліў на плечы аднаму неразумнаму чалавеку і загадаў укінуць у паказанае прадонне. Як толькі… Читать далее »

Як Іван чарцей перахітрыў

Як Іван чарцей перахітрыў. Жыў дзед з бабаю. І было ў іх тры сыны. Бедна жылі, з хлеба на квас перабіваліся. Памерла баба, а за ёю прыйшла чарга і да дзеда. Паклікаў бацька перад смерцю сыноў і кажа ім: — Гаспадаркі я вам не нажыў, падзялю, што маю. І даў старэйшаму сыну жоўтага катка, сярэдняму —… Читать далее »

Як вядзьмар на зоры глядзеў

Як вядзьмар на зоры глядзеў. Жыў у адным сяле вядзьмар. Звалі яго Нічыпар. Слава і пагалоска пра яго ішлі далёка. Адкуль толькі не прыязджалі ды не прыходзілі да яго людзі! Ведама, людзі без бяды не жывуць. Аднаго хвароба апанавала, у другога з жывёлай не ладзіцца, на трэцяга злы сусед ці суседка залом заламала або ліхім… Читать далее »

Як Васіль змея перамог

Як Васіль змея перамог. Было яно ці не было, праўда ці няпраўда, — паслухаем лепш, што казка кажа. Ну дык вось. Прыляцеў у адзін край страшэнны змей. Выкапаў ён сярод лесу ў гары глыбокую яму і лёг адпачываць. Доўга ён адпачываў ці нядоўга — ніхто таго не памятае. А як устаў, дык адразу на ўвесь край закрычаў:… Читать далее »

Шкляныя горы

Шкляныя горы. Жылі сабе так муж з жаною. То быў ён работнік, а яна яшчэ луччая работніца. То жа ж яна работніца сілная. Яна тут пакуль мужу аднясла абед, можа чалядка была — аднясла, статак трэба прагнаць да й капу трэба нажаць, а ў яе рабёначак быў маленькі ў люльцы, можа ён ужэ наўчыўся поўзаць.… Читать далее »

Чорт-злодзей

Чорт-злодзей. Паехаў дзед араць поле. І ўзяў з сабою праснак на абед. Палажыў праснак на возе, а сам арэ. Араў, араў, змарыўся, пайшоў да воза праснаком падсілкавацца. Прыходзіць, а тут з-пад самага носа чорт ухапіў праснак і пабег у балота. Узлаваўся дзед на чорта ды за ім з пугаю. Прыбег на балота, бачыць — чорт у… Читать далее »

Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць

Чаму барсук і лісіца ў норах жывуць. Некалі, кажуць, звяры і жывёлы не мелі хвастоў. Адзін толькі звярыны цар — леў — быў з хвастом. Дрэнна жылося звярам без хвастоў. Зімою яшчэ сяк-так, а прыйдзе лета — ратунку няма ад мух ды мошак. Чым іх адганяць? Не аднаго за лета, бывала, насмерць заядалі авадні ды сляпні. Хоць гвалт… Читать далее »

Цудоўная дудка

Цудоўная дудка. Даўно яно было ці нядаўна, так ці не так, — цяпер ужо напэўна ніхто і не ведае. Ну, дык раскажам мы тое, што дзяды расказвалі сваім унукам, а ўнукі — сваім унукам, Жылі некалі ў адным краі людзі ў згодзе ды ў ладзе. Зямлі многа, усюды вольна — адзін аднаму не перашкаджалі, а прыйдзе да… Читать далее »

Страшны залом

Страшны залом. Даўней бадай што ў кожным сяле быў свой вядзьмар. А што ні вядзьмар — то найпершы чмут. Вядзьмар і шэпча, і заломы вырывае, і ўсялякім чарадзействам займаецца. Людзі баяліся іх, дагаджалі, як ліхой скуле. Дык вось, быў у адным сяле такі вядзьмар. Яго ведалі не толькі ва ўсёй аколіцы, а і ў цэлай акрузе.… Читать далее »