Вужалкі

Вужалкі — у беларускай міфалогіі дачкі Вужынага Караля (Гаспадара вужоў). Маладыя прыгожыя дзяўчаты з доўгiмi распушчанымi валасамi, са змяінымі хвастамі замест ног. Вакол іх заўсёды збіралася безліч вартаўнікоў-змей, таму ніхто з людзей не мог да іх наблізіцца. Яны вельмi любяць сядзець на старых дрэвах i часаць залатымi грабёнкамi свае цудоўныя валасы. У вужалак шмат залатых… Читать далее »

«Паданні Слонімшчыны» — Вёска Азярніца

Вёска Азярніца. Пра вёску Азярніца існуе некалькі легендаў. Адна з іх распавядае пра тое, што вёска некалі знаходзілася сярод невялікіх азёр. Таму і стала называцца Азярніца. Згодна з іншай легендай, Азярніца называецца гэтак, таму што некалі ў гэтым краі ў азёрах было шмат русалак, якіх людзі клікалі азярніцамі. Вельмі часта русалкі-азярніцы выходзілі на бераг і… Читать далее »

Азярніцы

Азярніцы. Недалёка ад вёскі Брусы Мядзельскага р-на, у лесе, ёсць возера, якое называецца Чорным. Чорнае возера вельмі глыбокае. Дно яго топкае, ілістае, таму вада здаецца чорнаю, хаця яна і даволі чыстая. Паводле слоў старажылаў вёскі, у возеры гэтым жылі і, мабыць, жывуць яшчэ і цяпер істоты, падобныя да маладых жанчын, — азярніцы. У азярніц доўгія… Читать далее »

Гаёўкі (Унучкі Гаёвага Дзеда)

Гаёўкі – у беларускай міфалогіі прыгожыя лясныя чарціхі, унучкі гаёвага дзеда. Сяляне апісвалі іх як маладых дзяўчат, толькі значна прыгажэйшых, чым смяротныя жанчыны. Але на зіму гаёўкі зарасталі поўсцю, голымі заставаліся толькі твар і шыя. Вясною поўсць спадае, і гаёўкі робяцца як звычайныя дзяўчыны, толькі без вобраткі. Іх любіць усё жывое: па дапамогу да іх… Читать далее »

Белая Баба (Смерць)

Белая Баба (Смерць). Белая Баба – у беларускай міфалогіі персаніфікацыя смерці. З’яўлялася да людзей, прадказваючы хуткую смерць, ці нават у сам момант назвітання з жыццём. Лічылася маткаю грахоў, таму жыве ў Пекле, і адтуль яе пасылае па людскія душы галоўны дэман – Люцыпар. Паводле іншых крыніц, Белую Бабу накіроўвае да людзей сам Бог. У адных… Читать далее »

Гаёвы дзед (Гаюн)

Гаёвы дзед, альбо гаюн — лясны дух.  Ён клапоціцца пра свой лес, сочыць за парадкам у ім. Усе звяры і птушкі падпарадкоўваюцца і служаць яму. З галавы гаюн — як стары дзед, але замест воласу ён парослы сівым мохам. У астатнім ён чыста мядзведзь, толькі ходзіць прама. Ёсць у лесе такія мясціны, да якіх гаюн… Читать далее »

Бабар

Бабар.   Бабар — нейкая істота, якой у паселішчах беларусаў-будакоў Ніжагародчыны палохалі дзяцей.   Запісана: I.В.Карашчанка    Бабар — некое существо, которым в поселениях белорусов-будаков Нижегородчины пугали детей. Записано: И.В.Каращенко Источник: www.bestiary.us

Бадзюля (Бадзула)

Бадюля (Бадзула). Бадзюля — нейкі дух, які вымушае чалавека валацужнічаць, не прыжываючыся на адным месцы. Бадзюля звычайна туляецца каля дарог. Бліжэй да зімы яна пачынае выглядаць, дзе б да каго ёй прыладзіцца, ідзе за тым чалавека следам, каб пасяліцца ў яго хаце. Вось тады для небаракі-гаспадара і пачынаюцца ўсялякія прыкрасьці. То гэта не так, то… Читать далее »

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Юркаў Брод

Юркаў Брод. На поўдзень ад вёскі Мяжонка раскінулася велізарнейшае балота. У старыя, яшчэ паганскія часы на месцы яго знаходзіліся лугі, пашы, лясы, палі. І стаяла тут вёска Броньсевічы, у якой жылі добрыя, працавітыя людцы. І быў сярод іх адзін хлопец. Юркам яго звалі. Каля самае вёскі працякала невялікая рачулка. Задумалі аднойчы чэрці запрудзіць рэчку, павярнуць… Читать далее »

«Паданні Магілёўскай вобласці» — Чаму знікла рэчка Цех?

Чаму знікла рэчка Цех? Даўным-даўно праз месца, дзе сёння стаіць Цяхцін, працякала рачулка Цех. Абапал яе берагоў раслі вербалозы, галіны якіх, нізка схіляючыся, купаліся ў вадзе. Па рэчцы плавалі белыя гарлачыкі, у ёй любілі купацца дзеці і дарослыя. І трэба ж было аднойчы такому здарыцца: купаючыся ў рэчцы Цех, утапіўся сын вядзьмаркі. З гора яна… Читать далее »